|
Current
Situation with the Belarusian Language in the
Republic of Belarus
Беларуская
мова – нацыянальная
мова беларусаў і тытульная
мова Рэспублікі Беларусь –
прайшла складаны шлях
гістарычнага развіцця, на
якім зведала і перыяды
росквіту, і перыяды заняпаду.
Аднак
заўсёды яна заставалася і
застаецца сёння важнейшым
элементам беларускай
нацыянальнай культуры,
сродкам зносін і сімвалам
нацыянальнай свядомасці
беларускага народу.
У
XXI
стагоддзе беларуская мова
ўступіла як дзяржаўная мова
Беларусі, як высокаразвітая
літаратурная мова, якая
паспяхова абслугоўвае ўсе
камунікатыўныя патрэбы
беларускага грамадства.
Сучаснае становішча
беларускай мовы,
асаблівасці яе
функцыянавання ў грамадстве
абумоўлены, галоўным чынам,
яе развіццём ва ўмовах
блізкароднаснага двухмоўя,
канкурэнцыі з рускай мовай,
якая таксама з'яўляецца
дзяржаўнай мовай Беларусі.
Працэс пашырэння ўжытку
беларускай мовы адбываецца
ў гэты час ў розных галінах
жыцця грамадства, перш за
ўсё, у сістэме адукацыі,
галіне культуры, СМІ і іншых.
Канстытуцыя
Беларусі і Закон "Аб мовах
у Рэспубліцы Беларусь"
прадастаўляе грамадзянам
краіны права выбару мовы
навучання і выхавання.
Дзеля забеспячэння гэтага
права ў Беларусі
дзейнічаюць установы
агульнай сярэдняй адукацыі
з беларускай, рускай і
дзвюма (беларускай і рускай)
мовамі навучання. У гэты час
амаль 60 працэнтаў усіх
устаноў агульнай сярэдняй
адукацыі, якіх у Беларусі
больш за 4000, ажыццяўляюць
навучальны працэс на
беларускай мове, 33 працэнты
– на рускай і каля 7
працэнтаў на абедзвюх мовах.
На беларускай мове
ажыццяўляецца выхаваўчы
працэс у больш як 40
працэнтах дашкольных
устаноў краіны. Акрамя таго,
больш за 75 працэнтаў
дашкольных устаноў з іх
агульнай колькасці вядуць
працу поўнасцю на
беларускай мове ў асобных
дзіцячых групах па выбару
бацькоў.
Большасць
агульнаадукацыйных школ з
беларускай мовай навучання
функцыяніруе ў гэты час у
сельскай мясцовасці – больш
за 80 працэнтаў ад агульнай
колькасці беларускамоўных
школ. Разам з тым, з канца
мінулага стагоддзя
назіраецца тэндэнцыя
паступовага павелічэння іх
колькасці ў гарадах
Беларусі: з 2000 года агульны
лік такіх ўстаноў у гарадах
краіны павялічыўся ў два
разы.
Незалежна
ад таго, на якой з дзяржаўных
моў ажыццяўляецца
навучальны працэс у
агульнаадукацыйных
установах, шэраг дысцыплін
выкладаецца выключна на
беларускай мове, у тым ліку
прадметы па гісторыі і
геаграфіі Беларусі. Акрамя
таго, усе выпускнікі базавай
школы трымаюць у якасці
абавязковага экзамен па
беларускай мове, выпускнікі
сярэдняй школы – на выбар па
адной з дзяржаўных моў.
У
Беларусі забяспечваецца
раўнапраўе пры выбары мовы
навучання і выхавання для
дзяцей з асаблівасцямі
псіхафізічнага развіцця.
Навучанне такіх дзяцей ва
ўстановах, якія
забяспечваюць атрыманне
спецыяльнай адукацыі,
ажыццяўляецца на беларускай
і рускай мовах з улікам
пажадання бацькоў. У
вучэбным плане гэтых
устаноў адводзіцца
аднолькавая колькасць
гадзін на выкладанне
абедзвюх дзяржаўных моў.
Беларуская
мова займае належнае месца ў
сістэме вышэйшай адукацыі
Беларусі. На сённяшні дзень
у вышэйшых навучальных
установах краіны існуюць
створаныя па выбару
студэнтаў беларускамоўныя
плыні, аддзяленні, вучэбныя
групы, якія. Яны дзейнічаюць,
у прыватнасці, у такіх
буйных установах вышэйшай
адукацыі як Беларускі
дзяржаўны універсітэт,
Беларускі дзяржаўны
эканамічны універсітэт,
Мінскі дзяржаўны
лінгвістычны універсітэт і
іншыя. У Беларускім
дзяржаўным педагагічным
універсітэце імя М. Танка
на беларускай мове
навучаюцца ў гэты час звыш
3000 студэнтаў. 1200 навучэнцаў
атрымліваюць адукацыю на
беларускай мове ў
Беларускім дзяржаўным
эканамічным універсітэце.
Пашырэнне
ўжытку беларускай мовы
назіраецца і ў галіне
культуры. Значную ролю ў
гэтым працэсе адыгрываюць
дзяржаўныя музеі краіны.
Дзякуючы сваёй значнай
колькасці (133) і шырокай
геаграфічнай
распаўсюджанасці (каля 60
філіялаў) дзяржаўныя музеі
аказваюць вялікі ўплыў на
папулярызацыю нацыянальнай
мовы праз экскурсіі,
навукова-асветніцкія
мерапрыемствы,
экспазіцыйныя тэксты. Так,
Дзяржаўны музей гісторыі
беларускай літаратуры
ажыццяўляе дакументаванне
літаратурнага працэсу на
Беларусі ў шырокім
гістарычным кантэксце: ад
часоў узнікнення
пісьменства да сённяшніх
дзён. Вынікам такой працы з'яўляецца
фарміраванне унікальных
калекцый рукапісаў, рэдкіх
кніг, фотаздымкаў,
дакументаў беларускіх
пісьменнікаў, што мае
вялікае значэнне для
захавання гістарычнай і
культурнай спадчыны
Беларусі.
Значную
ролю ў працэсе пашырэння
выкарыстання беларускай
мовы адыгрывае Нацыянальная
бібліятэка Беларусі. Адным з
прыярытэтных напрамкаў яе
функцыянавання з'яўляецца
фарміраванне вычарпальна
поўнай калекцыі
нацыянальнага дакумента.
Спецыялісты бібліятэкі
рыхтуюць навуковыя,
інфармацыйныя,
бібліяграфічныя і
метадычныя выданні, якія
раскрываюць багатую
спадчыну беларускіх вучоных,
пісьменнікаў, дзеячаў
мастацтва,а таксама
знаёмяць з новай беларускай
літаратурай. Напачатак 2005
года фонд нацыянальных
дакументаў, які змешчаны ў
галоўнай бібліятэцы краіны,
склаў звыш 450 тысяч адзінак
захоўвання.
Дзеля
садзейнічання пашырэнню
сферы выкарыстання
беларускай мовы,
папулярызацыі твораў
беларускай літаратурнай
класікі Нацыянальнай
бібліятэкай краіны сумесна
з ЮНЕСКА ў 2004 годзе быў
створаны кампакт-дыск "Літаратурная
спадчына Беларусі: XI
– сярэдзіна XX
стагоддзяў", на якім
змешчаны 1400 літаратурных
твораў 91 аўтара.
Нацыянальная
мова актыўна
выкарыстоўваецца
беларускімі
кінематаграфістамі.
Паступова павялічваецца
колькасць кінастужак, што
здымаюцца на беларускай
мове.
Беларуская
мова актыўна
выкарыстоўваецца ў сродках
масавай інфармацыі краіны.
Зараз большасць з
перыядычных выданняў, якія
атрымліваюць субсідыі з
дзяржаўнага бюджэту, з'яўляюцца
беларускамоўнымі. Сярод іх
грамадска-палітычныя,
літаратурна-мастацкія,
навукова-метадычныя,
культуралагічныя газеты і
часопісы, а таксама выданні,
якія накіраваны на
маладзёжную і дзіцячую
аўдыторыю.
Беларуская
мова актыўна
выкарыстоўваецца ў эфіры
тэле- і радыёвяшчання. На
сённяшні дзень вяшчанне на
нацыянальнай мове складае 80
працэнтаў на "Першым
нацыянальным канале"
Беларускага радыё,
тэлеканале "Культура" і
радыё "Сталіца".
Беларускамоўныя праграмы
займаюць значнае месца ў
эфіры галоўных тэлеканалаў
краіны. Шматлікія перадачы,
у тым ліку гістарычныя,
культурныя, дзіцячыя,
выпускі навін і іншыя
выходзяць сёння на
беларускай мове. На ёй
ажыццяўляецца і
рэтрансляцыя шэрага праграм
французскага тэлебачання,
галоўным чынам мастацкія
фільмы і тэматычныя нарысы.
Беларуская
мова распаўсюджана і
функцыяніруе сёння на ўсёй
тэрыторыі дзяржавы. Кожны
грамадзянін Беларусі
штодзённа атрымлівае
інфармацыю на беларускай
мове.
Беларуская
мова адыгрывае ролю аднаго з
найважнейшых фактараў
нацыянальнай ідэнтыфікацыі:
паводле апошняга перапісу
насельніцтва, які адбыўся ў
1999 годзе, беларускую мову ў
якасці роднай назвалі больш
за 85 працэнтаў беларусаў.
Гэта з'яўляецца відавочным
сведчаннем іх атаясамлення
з беларускім народам, яго
культурай і гісторыяй.
|